“Жыроўка” за дзіцячы садок застанецца такой жа
Як учора паведаміла БЕЛТА, з 1 сакавіка бацькі за дзіцячы садок будуць плаціць 60% за харчаванне, таму і "жыроўкі" стануць большымі. Еўрарадыё даведалася, што плата за садок не павялічыцца, бо бацькі ўжо некалькі гадоў аплочваюць заяўленыя 60% Усіх з панталыку збіла пастанова Савета міністраў Беларусі №307 "Аб памеры і парадку збірання аплаты за харчаванне дзяцей ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі" ад 29 лютага 2008 года, у якой нібы і зацверджана новая плата за харчаванне. Аднак гэтая лічба была і раней. Па словах начальніка ўпраўлення дашкольнага выхавання Мінадукацыі Галіны Макаранкавай, гэта пастанова проста яшчэ раз пацвердзіла ранейшыя 60% і ўпарадкавала пэўныя ільготы.
Галіна Макаранкава: Пацвердзіўся, застаўся ранейшы механізм атрымання бацькоўскай платы - за харчаванне 60%, як і быў раней. Упарадкаваны пэўныя льготы ў сувязі з прыняццем закона аб сацыяльных ільготах. Зараз застаўся ранейшы механізм, і бацькі будуць плаціць па-ранейшаму.
Такім чынам, "жыроўкі " за садок у сакавіку не павысяцца. Кіраўнік групы разліку з бацькамі аддзела адукацыі Фрунзенскага раёна Ванда Кіта кажа Еўрарадыё, што заўтра ў дзіцячыя садкі прыйдуць “жыроўкі” за сад, і бацькі змогуць убачыць, што плата зусім не павысілася.
Ванда Кіта: Ну, гэта даўным-даўно,колькі гадоў, а бацькі плацяць 60%. І зараз яны аплочваюць 60% і ў сакавіку гэта складзе 31 тысячу 880 рублёў. Усё астатняе – абслугоўванне, матэрыяльная база, заробак выхавацельніц – гэта ўсё бюджэт.
Зараз аплата за дзіцячы садок залежыць ад сродкаў, якія выдзелены на харчаванне дзяцей. У дзень на дзіця выдзяляецца 2 тысячы 530 рублёў, бацькі з гэтай сумы плацяць толькі 1 тысячу 518 рублёў. Кожны дзень дыет-сястра складае меню. Улічваючы не толькі пэўную суму, але і калорыі: для сада – гэта 1970 калорый, для ясляў – 1540. У сталічных садках Еўрарадыё прызналіся, што бацькі не могуць карэктаваць харчаванне дзіцяці па ўласным жаданні. Аднак меню можна перагледзець у тым выпадку, калі лекар малому прызначыў асобны стол.