Жырыноўскі: Бальшавікі ніколі не сыходзяць добраахвотна

Сёння на пленарным паседжанні Дзярждумы Расіі каментавалі вынікі выбараў у Беларусі. З рэзкай ацэнкай выступіў віцэ-спікер Уладзімір Жырыноўскі. Ён заявіў, што Лукашэнка "паказаў дэмакратыю, разагнаўшы тысячы людзей, сотні кінуўшы ў катавальні, у тым ліку і рускіх журналістаў, і іншых замежнікаў".

Лідар ЛДПР выказаў меркаванне, што перавыбраны прэзідэнт не пакіне сваю пасаду ні ў 2015, ні ў 2025. "Бальшавікі ніколі не сыходзяць добраахвотна. Яны ўначы гвалтам прыйшлі і толькі ўначы хто-небудзь калі-небудзь сапхне Лукашэнку ад улады", - сказаў Жырыноўскі.

На заклік дэпутата-камуніста Уладзіміра Уласа павіншаваць Лукашэнку ад імя Дзярждумы Барыс Грызлоў прапанаваў дачакацца афіцыйнага аб'яўлення вынікаў выбараў. Пасля чаго, паводле яго словаў, "віншаванне, безумоўна, будзе накіраванае", перадае РІА Новости.