Жырыноўскі зноў нагадаў Лукашэнку пра 50 млрд долараў
Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі і віцэ-спікер Дзярждумы Ўладзімір Жырыноўскі зноў нагадаў Аляксандру Лукашэнку лічбу ў 50 млрд долараў. На гэты раз ён сказаў на сустрэчы з моладзю на штогадовым адукацыйным форуме "Селігер" ў Цвярской вобласці, што "калі б не дапамога Расіі — 50 млрд долараў, беларусы даўно б выгналі Лукашэнку", паведамляе сайт ru.delfi.lt. Нібыта, Беларусь атрымала гэтыя грошы ад Расіі ў якасці дапамогі.
Нагадаем, у пачатку чэрвеня Жырыноўскі заклікаў беларускае кіраўніцтва "вярнуць назад" гэтыя 50 млрд долараў, пагражаючы, што без гэтых грошай эканоміка Беларусі абрынецца. А нядаўна падчас дыскусіі ў Дзярждуме ён заклікаў спыніць фінансаванне беларускай адміністрацыі. І ён зноў прыгадаў тыя самыя 50 млрд.