ЖЖ-юзер mirritil: "Як мінімум адзін хлопец застаўся без рукі"
ЖЖ-юзер mirritil у сваім дзённіку паведамляе пра выбух у цэнтры Мінску, спасылаючыся на свайго брата:
У раёне апоўначы праз дарогу ад стэлы (Машэрава) падарвалася штосьці. Брат быў прыкладна ў трыццаці метрах ад выбуху, адзначае зараз другі дзень нараджэння. Ён бачыў больш трыццаці пацярпелых, як мінімум адзін хлопец застаўся без рукі, адна дзяўчына без пальцаў ног, у аднаго хлопца тырчаў аскепак чагосьці ў сцягне. Вельмі шмат крыві. Трупаў не бачыў. Выбух быў гучны, маленькі слуп дыму, не было ўспышкі альбо мноства аскепкаў.
Міліцыя выставіла ачапленне, непадалёк (100 метраў) працягваецца канцэрт, прадаюць піва, ніякіх аб'яў. Па тэлевізары канцэрт паказваюць. Ніякай панікі няма наогул абсалютна. Аб тым, што было здарэнне, зразумелі толькі людзі зусім побач (па ацэнках брата - чалавек 400), астатнія далей і не заўважылі, працягваюць піць-шпацыраваць. Міліцыянты ў ачапленні гавораць, што быў выбух петарды, нічога асаблівага. Здагадваюцца, што нешта было, яшчэ і тыя, хто бачыў, як ехалі мноства хуткіх.