Зімовы прызыў у войска пройдзе з 18 па 29 студзеня

Адпраўка ў войска "маладога папаўнення" пройдзе ў Беларусі з 18 па 29 студзеня. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны піша “БелТА”. Усяго ў восеньска-зімовы прызыў на тэрміновую вайсковую службу ў якасці салдатаў і сяржантаў трапяць каля 10 тысяч чалавек.

Адборам грамадзянаў, прыдатных да прызыва на тэрміновую вайсковую службу, з 23 лістапада па 15 студзеня займаліся ваенныя камісары краіны, а таксама прадстаўнікі вайсковых частак Узброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў Беларусі.