Злодзеі абрабавалі ў беларускай сталіцы ўдаву вядомага лётчыка

У Мінску абрабавалі ўдаву вядомага лётчыка, Героя Савецкага Саюза 87-гадовую Веру Маркіну.
Злодзеі патрапілі ў яе кватэру, калі пенсіянерка была ў бальніцы. Грошы і каштоўнасці іх не цікавілі. Невядомыя забралі залатую зорку Героя Савецкага Саюза і ордэн Леніна, паведамляе тэлеканал СТВ.