Зміцер Хведарук арыштаваны, а Іван Шыла аб'явіў галадоўку
На 10 сутак арыштаваны актывіст міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (яна зарэгістраваная ў Чэхіі) Зміцер Хведарук. Учора вечарам у Мінску яго затрымалі міліцыянты і прывезлі ў ваенкамат, дзе была выпісаная позва на раніцу 29-га. Хведарук патлумачыў, што з'яўляецца студэнтам дзённага аддзялення багаслоўскага каледжу, таму мае права на адтэрміноўку ад службы ў войску.
Пасля гэтага маладога чалавека прывезлі ва ўпраўленне ўнутраных спраў Першамайскага раёна сталіцы, дзе міліцыянты высветлілі, што Зміцер Хведарук не адбыў пакаранне за акцыю, якая прайшла 1 траўня 2008 года каля Нацыянальнай бібліятэкі. Цяпер маладафронтавец знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Тым часам яшчэ адзін маладафронтавец - Іван Шыла - аб'явіў галадоўку. Ён пратэстуе супраць яго прызыву ў войска, які лічыць незаконным. Шыла патрабуе перагледзець у судзе рашэнне медкамісіі пра яго прыдатнасць да вайсковай службы, а таксама спыніць пераслед ваенкаматам і спецслужбамі.
БелаПАН нагадвае, што ўчора Іван Шыла быў затрыманы міліцыянтамі ў Салігорску, яго прывезлі ў абласны ваенкамат у Мінск. Сёння маладафронтаўца мусяць адправіць да месца службы.