Зміцер Салаўёў працягвае дамагацца зняцця з уліку КДБ

Зміцер патрабуе адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ад 21 сакавіка і накіраваць справу на новы разгляд у той жа самы суд, толькі ў іншым складзе, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Нагадаем, Зміцер Салаўёў быў пастаўлены на прафілактычны ўлік Магілёўскім абласным УКДБ за неаднаразовыя спробы арганізацыі і правядзення ў рэгіёне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, якія маглі прывесці да парушэнняў грамадскага парадка, а таксама за ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года ў Мінску. Пастаноўку на прафілактычны ўлік УКДБ Зміцер спрабаваў абскардзіць праз суд, аднак суд яго аргументы палічыў неістотнымі, у выніку чаго актывіст дагэтуль знаходзіцца на ўліку.