Зміцер Вайцюшкевіч адзначыць Дзень Закаханых канцэртам

Праграмай "Паравіны году" ды лепшымі песнямі плануе адзначыць Дзень Закаханых Зміцер Вайцюшкевіч разам з WZ Orkiestra. 14-га лютага а 19-й гадзіне ў Палацы Культуры Ветэранаў адбудзецца святочны канцэрт вядомага маэстра.

Кошт квіткоў ад 20 да 40 тысяч рублёў.