Змяніўся лідар у рэйтынгу самых дарагіх брэндаў планеты
13 гадоў лідыравала Coca-Cola. Цяпер жа на першае месца выйшаў брэнд кампаніі Apple.
Газета The New York Times адзначае, што Coca-Cola займае толькі трэцяе месца. Другая пазіцыя цяпер у Google. Таксама сярод лідараў брэнды кампаній Microsoft, Samsung і Intel.
Эксперты падлічылі, што брэнд Apple каштуе больш за 98 млрд долараў (гэта на 28% лепш вынікаў мінулага года).
Фота — nytimes.com