Знешні дзяржаўны доўг Беларусі больш 25 трлн. беларускіх рублёў
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 жніўня складаў больш 25 трлн. беларускіх рублёў (прыкладна 8,5 млрд. долараў) пры зацверджаным ліміце 11 млрд. долараў. Такія даныя паведаміла Міністэрства фінансаў краіны. Амаль уся запазычанасць сфарміравана доўгатэрміновымі пазыкамі.
Як раней адзначалі ў Мінфіне, паказчыкі крэдытаздольнасці па знешнім дзяржаўным доўгу, згодна з нарматывамі, што рэкамендуюцца Сусветным банкам, сведчаць аб тым, што Беларусь адносіцца да групы краін з нізкім узроўнем запазычанасці, паведамляе БелаПАН.