Зніклыя акцыянеры “Белтрансгазу” кінулі “Газпром”
Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур у інтэрв’ю расійскай газеце “Московские новости” выказаў меркаванне, што падзяліць акцыі “Белтрансгазу” напалам паміж Беларуссю і Расіяй не атрымаецца. Паводле яго слоў, яшчэ ёсць невялікая частка індывідуальных уладальнікаў, якія… зніклі. Адпаведна можа паўстаць сітуацыя, пры якой адзін з бакоў будзе валодаць на адну сотую або тысячную больш.
А гэта, па словах намміністра, ужо не парытэт. Пры гэтым, Андрэй Тур прагназуе, што ў далейшым Беларусь пойдзе на павышэнне кошту транзіту расійскага газу.
А гэта, па словах намміністра, ужо не парытэт. Пры гэтым, Андрэй Тур прагназуе, што ў далейшым Беларусь пойдзе на павышэнне кошту транзіту расійскага газу.