Знойдзена невядомая вокладка да кружэлкі Джыма Морысана
Выдаўцы часопіса Strange Days Newsletter, адрасаванага прыхільнікам
гурта The Doors, выявілі карціну, якая павінна была стаць вокладкай
плыты з вершамі лідэра каманды Джыма Морысана. Карціну па просьбе Морысана намаляваў мастак Т.Е. Брэйтэнбах (T.E. Breitenbach), але з-за раптоўнай смерці спевака ў 1971 годзе, праца так і не ўбачыла свету, паведамляе сайт ContactMusic.
У 1970-м Брэйтэнбах, прыхільнік The Doors, сам звярнуўся да Морысана з прапановай аформіць які-небудзь альбом гурта. Морысан ахвотна пагадзіўся і даслаў мастаку ліст, у якім апісаў сваё бачанне вокладкі, і прыклаў два томікі сваіх вершаў. Брэйтэнбах намаляваў карціну, і спявак яе ўхваліў. Але пасля смерці Морысана пра працу забыліся. У 1978 годзе была выдадзеная кружэлка "An American Prayer", дзявятая і апошняя студыйная праца гурта, у якую ўвайшлі запісы Морысана, які чытае свае вершы. Прадзюсары альбома не ведалі, што вокладка для кружэлкі з паэзіяй ужо была створаная.
Выдаўцы Strange Days Newsletter надрукавалі абмежаваным тыражом карціну Т.Е. Брэйтэнбаха ў выглядзе плаката, які атрымаў назву "Трыпціх Морысана". Пакупнікі плаката атрымаюць разам з ім копію ліста Джыма, адрасаванага мастаку.
Фота: www.tebreitenbach.com