Знойдзеныя новыя звесткі пра зніклы беларускі горад Казімір
Выяўленыя новыя звесткі пра зніклы беларускі горад Казімір. Нагадаем, ён існаваў у XVII стагоддзі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна, меў Магдэбургскае права, і быў разбураны ў 1655 годзе падчас вайны з маскоўскай дзяржавай. Дакумент пра існаванне Казіміра знайшоў у 2001 годзе прафесар Сяргей
Рассадзін. Ён арганізаваў два гады таму археалагічныя раскопкі на
месцы, дзе, паводле яго меркавання, мог існаваць горад, нагадвае
БелаПАН. Аднак існуе і нямала скептыкаў, якія лічаць, што Рассадзін
праводзіць раскопкі не ў тым месцы.
І вось нядаўна была выяўленая яшчэ адна пісьмовая крыніца, якая сведчыць пра месцазнаходжанне Казіміра. У кнізе польскага гісторыка Вітальда Бярнацкага "Паўстанне Хмяльніцкага: вайсковыя дзеянні ў Літве у 1648-1649 гг.", пераклад якой на беларускую мову быў нядаўна апублікаваны, згадваецца "Казімеравая Слабада". Прафесар Рассадзін лічыць, што гэтая згадка пацвярджае слушнасць яго высноваў.