Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся сёлета ў 1,4 разы

З 1 студзеня па 1 лістапада 2009 года золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся ў 1,4 разы. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча паведамляе тэлеканал СТВ. Па словах галоўнага банкіра краіны, Беларусь паспяхова выконвае праграму стэнд-бай Міжнароднага валютнага фонду. Ёсць упэўненасць у тым, што ў снежні Беларусь атрымае чарговы транш крэдыту МВФ. На гэты жа час запланавана паніжэнне ставак рэфінансавання на 0,5%.

Пётр Пракаповіч спадзяецца, што на 1 студзеня 2010 года золатавалютныя рэзервы Беларусі складуць не менш за 5 мільярдаў долараў.