ЗША абвінавачваюць урад Венесуэлы ў сувязях з калумбійскімі баевікамі
У сувязях з калумбійскімі баевікамі абвінавачваюць некалькіх членаў ураду Венесуэлы Злучаныя Штаты. Памочнік Дзяржсакратара ЗША Томас Шэнан, кіраўнік дыпламатычнай місіі
ЗША ў Лацінскай Амерыцы, заявіў, што файлы, знойдзеныя на камп'ютары
аднаго з камандзіраў калумбійскіх баевікоў у сакавіку, пацвярджаюць
сувязь шэрагу афіцыйных асобаў Венесуэлы з імі, інфармуе Reuters.
Нагадаем, 10 траўня іспанскае выданне "Эль Паіс" апублікавала артыкул пра тое, што Венесуэла з дапамогай Беларусі мела намер пастаўляць зброю паўстанцам з Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі.
Доказам гэтага называўся ліст, знойдзены ў камп'ютары забітага аднаго з лідэраў паўстанцаў. У ім, у прыватнасці, згадваецца нейкі "беларускі сябар", які займаўся вырашэннем пытання з пастаўкай зброі.
Венесуэльскія ўлады і Дзяржсакратарыят Савета бяспекі Беларусі назвалі гэтыя звесткі "выдумкай" і "правакацыяй".