Зубр у Бярэзінскім запаведніку стаў ахвярай браканьераў?

Пры правядзеннi прыродаахоўнага рэйду работнiкi iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету сумесна з супрацоўнiкамi дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк" атрымалi звесткi аб знойдзеных рэштках загiнулага зубра.
Па прыбыццi на месца было ўстаноўлена, што самка зубра трапiла нагой у металiчную пятлю, якая была ўстаноўлена на сцежцы дзiкоў, i загiнула ад знясiлення каля двух-трох месяцаў таму.

Паколькi прыродным рэсурсам быў нанесены ўрон у асаблiва буйным памеры — 285 базавых велiчынь, на месца выклiкалi прадстаўнiкоў арандатара паляўнiчых угоддзяў i следча-аператыўную групу Барысаўскага РУУС.

Міліцыі перададзены матэрыялы для разгляду пытання аб распачынанні крымінальнай справы за “Пазапраўнае паляванне на тэрыторыі запаведніка, нацыянальнага парку або заказніка”.

“Звязда”