"Зялёнай сталіцай Еўропы 2011" абраны Гамбург
Нямецкі порт Гамбург абраны Еўрапейскай камісіяй "Зялёнай сталіцай Еўропы 2011 года".
На гэтае месца прэтэндавалі яшчэ 35 гарадоў, паведамляе часопіс "Дойчланд".
Гэты тытул быў заснаваны летась. Першай "зялёнай сталіцай" быў Стакгольм.
Каб быць вартым тытула, другі па велічыні (з 1,7 мільёна жыхароў) горад Нямеччыны плануе пашырыць сетку роварных сцежак, спрыяць электрамабілям, палепшыць адасоблены збор і перапрацоўку смецця, развіваць новыя біятопы, паведамляе часопіс.
Адной з новых зялёных урбаністычных ідэй з’яўляюцца "вертыкальныя сады" – расліны, якія без глебы вырошчваюцца на сценах.
Фота: www.kontorakuka.ru