Зянон Пазьняк адзначае 65-годдзе
65-годдзе адзначае 24 красавіка Зянон Пазьняк, беларускі палітычны дзеяч, паэт, мастацтвазнаўца. Ён паходзіць з вёскі Суботнікі Іўеўскага раёна. Пазьняк — адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, быў
кіраўніком апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, якая
дамаглася ад пракамуністычнай большасці абвяшчэння дзяржаўнай
незалежнасці Беларусі ў жніўні 1991-га.
На сённяшні дзень Зянон Пазьняк — палітэмігрант, але працягвае кіраваць Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ, выступае ў друку з публіцыстыкай.
На сённяшні дзень Зянон Пазьняк — палітэмігрант, але працягвае кіраваць Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ, выступае ў друку з публіцыстыкай.