Зянон Пазняк: Дзе Някляеў?
Зянон Пазняк звярнуўся з заяваў аб выкраданні Някляева, і патрабаваннем яго знайсці. Пазняк у заяве піша, што "Да сёньняшняга дня (чацьвер, 23 снежня) невядома, што з Някляевым, ці жывы ён і дзе ён знаходзіцца".
Пазняк удакладняе, што "Ніхто ня бачыў Някляева, ніхто ня ўзяў яму перадачы, не дапусцілі адваката.
Той, хто ведае манеры лукашысцкага рэжыму і Лукашэнкі, разумее злавеснасць такога становішча.
Беларусы мусяць дазнацца, дзе знаходзіцца выкрадзены рэжымам наш знакаміты паэт Уладзімір Някляеў. Яго ніхто не арыштоўваў. Супраць яго былі выкананыя крымінальныя дзеянні: напад, збіцьцё і выкраданне.
Дзе Някляеў? Гэтае пытаньне — усім уладным хлусам. Дзе паэт? У мяне падазрэньне, што тут нешта ня проста так.
Калі з паэтам што здарыцца, то Вы, хлусы, ўсёй вашай чорнай крывёй ня змыеце ягоную кроў!", перадае Радыё Свабода.