З’яўленню заявы Грыбаўскайтэ наконт Лукашэнкі дапамог Мінск?
Заява літоўскай прэзідэнткі трапіла ў СМІ з дапамогай "пэўных структураў з Мінску". Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. Нагадаем, кіраўніца Літвы Даля Грыбаўскайтэ на сустрэчы з амбасадарамі краін ЕС у Вільні заявіла, што перамога Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах дапамагла б забяспечыць стабільнасць і абмежавала б уплыў Расіі ў постсавецкіх краінах. Прэс-служба Грыбаўскайтэ не абвяргае гэтай заявы, але і не каментуе, называючы яе канфідэнцыйнай.
Такая заява, як і візіт Грыбаўскайтэ, выгадная кіраўніку Беларусі, лічыць Якаўлеўскі.
Якаўлеўскі: "Калі гавораць пра Лукашэнку як пра мадэрнізатара, то ён паспяхова навучаецца ў сферы паліттэхналогій, у тым ліку і прапагандысцкіх. Ён уплывае на медыйную прастору не толькі ў сваёй краіне, але і на Захадзе і Ўсходзе".
Палітаглядальнік адзначае, што заява Грыбаўскайтэ кіруецца, апроч іншага, інтарэсамі буйнога нацыянальнага бізнэсу Літвы.