З'явілася відэа крушэння амерыканскага самалёта ў Афганістане
Трагедыя здарылася 29 красавіка пад Кабулам. Падзенне і выбух транспартнага самалёта былі знятыя на аўтамабільны відэарэгістратар.
Boeing 747-400BCF належыў адной з амерыканскіх кампаній. У катастрофе загінуў увесь экіпаж — 7 чалавек. Дакладныя прычыны трагедыі пакуль невядомыя.