З'явілася відэа, як у Кіеве закрывалі бардэль беларускі (відэа)
Пры ператрусе ў бардэлі міліцыянты знайшлі 250 тысяч грыўняў (каля 30 тысяч долараў ЗША) і 1500 долараў.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, элітны бардэль ў цэнтры ўкраінскай сталіцы існаваў амаль год. Уладальніцай яго была беларуска. Зараз яна затрыманая і знаходзіцца ў следчым ізалятары. Ёй пагражае ад 4 да 7 гадоў турмы.
За дзень бардэль, пад выглядам салону масажу, абслугоўваў ад 30 да 50 мужчын. Каштаваў сеанс ад 650 да 2000 грыўняў (80-250 долараў ЗША). Сярод кліентаў было шмат вядомых украінцаў, у тым ліку і эстрадных дзеячаў. Але самае цікавае, што ўсе падзеі за зачыненымі дзвярыма здымаліся на відэакамеру.