11:30 У Сочы стартаваў 11-ы футбольны турнір сярод дзяржчыноўнікаў
11-й міжнародны турнір сярод футбольных клубаў парламентаў і ўрадаў, адміністрацый рэгіёнаў і гарадоў Расіі і краін СНД стартаваў сёння ў Сочы. У спаборніцтвах прымаюць удзел 32 каманды, як на чэмпіянаце свету. Сярод іншых, на поле выйдуць дэпутаты заканадаўчых сходаў і чальцоў урадаў Татарстана, Калмыкіі, Кабардзіна-Балкарыі, Адыгеі, Навасібірскай. Арэнбургскай, Чыцінскай, Ленінградскай абласцей, а таксама з Масквы, Чэлябінска, Магадана, Краснадара, Сочы. СНД прадстаўлена камандамі з Малдавіі, Кіргізіі і Беларусі.