Хто мы ў зламаным свеце і пра што "ШокингКульт. Книга перемен" – стрым са Жбанковым
Максім Жбанкоў / Violetta Savchits
У чэрвені выдавецтва “Мяне няма” мае выпусціць "ШокингКульт. Книгу перемен" — выбраныя тэксты аднайменнага ютуб-праекта Максіма Жбанкова.
Чытача чакаюць 37 тэкстаў пра Беларусь і тое, што з намі здарылася пасля 2020-га. Але гэта не мемуары ці хронікі, а mind games — то-бок канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры.
"Для мяне гэтыя тэксты сталіся эмацыйнай тэрапіяй і крэатыўнай перазагрузкай. Магчыма, гэта спрацуе і з кімсьці яшчэ", — інтрыгуе аўтар.
Што такое нацыя-эміграцыя? Як перавесці беларушчыну ў актыўны рэжым? Ці будзе для нас калі-небудзь зноў камфортная краіна і зразумелы час? Хто мы цяпер у гэтым зламаным свеце?
Пра гэта ды іншае гаворым з культуролагам і пісьменнікам Максімам Жбанковым.