11:53 Патрапіць у Польшчу можна толькі па адным сапраўдным пашпарце з візай
Памежная служба Польшчы з 1 красавіка 2007 года будзе ажыццяўляць пропуск грамадзянаў Беларусі праз дзяржаўную мяжу толькі па сапраўдным пашпарце, у якім маецца дзеючая польская віза. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства замежных спраў нашай
краіны. Тут удакладнілі, што грамадзяне, якія маюць два пашпарты, у тым
ліку адзін несапраўдны (напрыклад, без чыстых старонак, неабходных для
штампаў аб перасячэнні мяжы), але з дзеючай польскай візай, не будуць
прапушчаныя на польскую тэрыторыю.
Да 1 красавіка дзейнічае пераходны перыяд, падчас якога ўладальнікам двух пашпартоў будзе дазволена адзін раз заехаць на тэрыторыю Польшчы.
Паведамляе БЕЛТА
Да 1 красавіка дзейнічае пераходны перыяд, падчас якога ўладальнікам двух пашпартоў будзе дазволена адзін раз заехаць на тэрыторыю Польшчы.
Паведамляе БЕЛТА