12:25 Максім Мірны вярнуўся ў лік 50 мацнейшых тэнісістаў свету

Пасля 10-месячнага перапынку Максім Мірны вярнуўся ў лік 50 мацнейшых тэнісістаў свету. Паводле штотыднёваму рэйтынга Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, распаўсюджанага 23 красавіка, беларускі спартовец займае 48-е месца, падняўшыся адразу на шэсць радкоў.

На мінулым тыдні Мірны дайшоў да 1/8 фіналу турніру серыі "Майстарс" у Монтэ-Карла, што дадало яму 75 заліковых балаў.

Апошні раз тэнісіст знаходзіўся ў ліку 50 мацнейшых у чэрвені мінулага года.

У рэйтынгу парных гульцоў Макс Мірны па-ранейшаму займае трэцяе месца, на якое апусціўся 16 красавіка пасля 11-тыднёвага лідэрства.