12:41 Сёлета Беларусь плануе прыцягнуць да 1 млрд. еўра інвестыцый

Урад Беларусі сёлета плануе прыцягнуць да 1 млрд. еўра інвестыцый Райфазэн Цэнтральбанк Аўстрыя.  Як адзначыў сёння прэм'ер Сяргей Сідорскі на сустрэчы з сябрам праўлення банка Патрыкам-Джонам Саерсам Батлерам, у 2005 годзе ў краіну быў прыцягнуты дэбютны сіндыцыраваны крэдыт Райфазэнбанка. Гэта дало магчымасць эфектыўна працаваць іншым банкам у гэтай сферы.

Нагадаем, 4,5 гады таму аўстрыскі банк купіў пакет акцый Прыёрбанка. Бакі таксама абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва і па іншых праектах.

У прыватнасці, мяркуецца выкарыстанне патэнцыялу Райфазэнбанка, яго інстытутаў для прыцягнення прамых замежных інвестыцый у краіну за кошт сродкаў замежных банкаў, фондаў, у тым ліку шляхам выкарыстання розных інструментаў


Паведамляе БЕЛТА