125 мільёнаў долараў на піва – гэта “слёзы” – Аляксандр Лукашэнка
Лукашэнка сумняецца ў мэтазгоднасці прыцягнення замежных кампаній у півавараную галіну. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што яе можна мадэрнізаваць без прыцягнення замежных кампаній. Паводле словаў Лукашэнкі, на гэтыя мэты патрэбныя 125 мільёнаў долараў.
“Гэта “слёзы”, - сказаў ён. Гэтую заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў на
нарадзе з урадам, адзначае "Інтэрфакс".
Як ужо паведамляла “Еўрарадыё”, замежныя інвестары прапанавалі беларускаму ўраду свае паслугі ў развіцці піваваранай галіны. Аднак сярод чыноўнікаў не было адзінага бачання перспектываў яе развіцця.
Урад планаваў разгледзець гэтае пытанне ў верасні, але ўжо зараз давялося параіцца з Лукашэнкам.
Айчынных півавараў зараз найперш хвалюе рост канкурэнцыі з боку Расіі і Украіны. Чыноўнікі занепакоеныя неабгрунтаваным ростам імпарту, у тым ліку і піва, што выклікае адмоўны рост знешнегандлёвага сальда.
Свае паслугі беларускаму боку прапанавалі Heineken, Baltic Beverages Holding AB (BBH), інвестгрупа Detroit Investment Ltd., SABMiller i кампанія Group Soufflet.
Апошняя цікавіцца магчымасцю прыватызаваць «Белсолад», Heineken - разглядае магчымасць укласці сродкі ў ААТ «Брэсцкае піва» ды «Лідскае піва».