13 жанчын аб'явілі галадоўку ў СІЗА

Карэспандэнт тэлеканала "Белсат" Таццяна Бублікава і 12 жанчын, якія знаходзяцца з ёй у васьмімясцовай камеры СІЗА Мінскага раёна, аб'явілі галадоўку. Пра гэта прэс-службе БАЖ паведаміла адвакат журналісткі Ларыса Атаманчук, якая наведала падабаронную напярэдадні ўвечары. Нагодай для галадоўкі сталі невыносныя ўмовы ўтрымання.

Бублікаву асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Гэты прысуд Таццяна і яе адвакат намагаюцца апратэставаць у Мінгарсудзе, бо журналіст у судзе першай інстанцыі не адмаўляла сваю віну і была гатовая выплаціць штраф.