13:26 Лукашэнка на тры дні паляцеў ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
Сёння пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Асноўная ўвага падчас сустрэчаў прэзідэнта Беларусі з вышэйшым кіраўніцтвам гэтай краіны будзе прысвечана пытанням пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва, найперш у гандлёва-эканамічнай сферы.
Нагадаем, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — гэта асноўны гандлёвы партнёр Беларусі сярод арабскіх краінаў Персідскай затокі. Летась аб’ём гандлю паміж краінамі склаў крыху больш за 26 мільёнаў долараў.
Беларусь пастаўляла ва ўсходнюю краіну прадукцыю машынабудавання, нафтапрадукты, падшыпнікі, шыны і шкловалакно, інфармуе БЕЛТА.