16:52 На эстонскую выспу Рухну прывязуць шакаладнага мядзведзя
Жыхарам эстонскай выспы Рухну падаруюць 40-кілаграмовага шакаладнага мядзведзя. Зараз яго вырабам займаецца адна з латвійскіх кандытарскіх фабрык. Падарунак будзе сімвалізаваць жывога звера, які прыплыў мінулай зімой на выспу на льдзіне. Пазней мядзведзь пераўтварыўся ў фантом: апошні раз яго бачылі на Рухну ў чэрвені мінулага года, а ўжо ў ліпені яго сляды адшукалі на поўдні Латвіі.
Спачатку шакаладны падарунак будзе выстаўлены ў адмысловым шкляным слоіку ў мясцовым народным доме, а пасля яго падзеляць паміж жыхарамі выспы, паведамляе «Інтэрфакс»
Спачатку шакаладны падарунак будзе выстаўлены ў адмысловым шкляным слоіку ў мясцовым народным доме, а пасля яго падзеляць паміж жыхарамі выспы, паведамляе «Інтэрфакс»