19 лістапада выраслі курсы еўра і расійскага рубля
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па выніках таргоў, якія прайшлі ў сераду, 19 лістапада, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10770 рублёў, курс еўра вырас на 40 — да 13480 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 228,5 да 229,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 18 лістапада, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10770 рублёў, курс еўра знізіўся на 50 — да 13440 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 227 да 228,5 беларускага рубля.
Фота — Fotolia