200 бутэлек гарэлкі канфіскавана на ўкраінска-беларускай мяжы (фота)
Памежнікі ў Ратнаўскім раёне Валыні затрымалі мужчыну без дакументаў, які хаваў у кустах 200 бутэлек па 0,5 літра гарэлкі. "Пшанічную", якую крыху пазней ацанілі ў 2200 грывень, ён хацеў кантрабандай правезці ў Беларусь. Да мяжы яго даставілі фурманкай і загадалі чакаць сігналу для пераносу гарэлкі ў Беларусь. Падчас агляду прылеглай мясцовасці памежнікі знайшлі сляды пад'езда да мяжы яшчэ адных колаў.
Неўзабаве беларускія памежнікі паінфармавалі, што далёка яны заехаць не паспелі — фурманка з 10 цюкамі трыкатажных вырабаў была затрыманая ўжо на нашым баку мяжы, паведамляе сайт "Волынские новости".
Неўзабаве беларускія памежнікі паінфармавалі, што далёка яны заехаць не паспелі — фурманка з 10 цюкамі трыкатажных вырабаў была затрыманая ўжо на нашым баку мяжы, паведамляе сайт "Волынские новости".