24 снежня курс долара на таргах вырас на 80 рублёў
Курс еўра не змяніўся, расійскі рубель крыху аслабеў.
У сераду, 24 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках долар умацаваўся на 80 рублёў і складае 11030, расійскі рубель знізіўся з 202,5 да 202 беларускіх рублёў. Таргі па еўра не праводзіліся, яго курс па-ранейшаму складае 13400 рублёў,
Нагадаем, у аўторак, 23 снежня, долар вырас на 20 рублёў і складаў 10950, еўра не змяніўся — 13400 рублёў, расійскі рубель вырас з 193,5 да 202,5 беларускага рубля.
Фота — ria.ru