30 тысяч паломнікаў удзельнічаюць у Будслаўскім фэсце

Каля 30 тысяч паломнікаў з усёй Беларусі і з замежжа сабраліся 1 ліпеня на ўшанаванне абраза Маці Божай Будслаўскай.  Найбольшай групай, якая прыйшла ў мястэчка Будслаў, што на Мядзельшчыне, былі вернікі з Віцебскай дыяцэзіі - 1500 чалавек. Як паведамляе БелаПАН, з Польшчы прыехала група байкераў, каб памаліцца за беларускіх палякаў.

Будслаўскі фэст працягваецца і сёння. Удзельнікі свята адзначаюць 10‑годдзе з дня, калі кардынал Казімір Свёнтак каранаваў папскімі каронамі абраз Маці Божай Будслаўскай, што з’яўляецца прызнаннем яго цудатворнасці.

Нагадаем, што ў сваёй адозве да пілігрымаў мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў удзельнікаў урачыстасцей у Будславе маліцца за візіт Бенедыкта XVI у Беларусь.