6 ліпеня ў Вязынцы пройдзе свята паэзіі, прысвечанае 126-годдзю паэта
6 ліпеня ў вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) пройдзе свята паэзіі "З адною думкаю аб шчасці Беларусі". Яно прысвечана 126-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і 60-годдзю першага філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы — Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка "Вязынка". Як паведаміла галоўны захавальнік фондаў музея Марыя Чабатарэвіч, у праграме мерапрыемстваў, прымеркаваных да купальскай ночы, — выступ беларускіх пісьменнікаў і бардаў, фальклорных калектываў Маладзечанскага раёна, адкрыццё выставы народнага клуба аматараў фларыстыкі "Анюта" з Віцебска. Экспазыцыя ўключае працы, створаныя па матывах твораў народнага паэта Беларусі.
М.Чабатарэвіч адзначыла, што Вязынка ўключаная ЮНЭСКА у маршрут міжнароднага турызму. У фондах запаведніка захоўваецца больш за тысячу рэчавых, пісьмовых і выяўленчых рэліквій. У іх ліку — шэсць бярвенняў, пакінутых ад хаты, у якую ў 1881 годзе пераехалі бацькі Янкі Купалы. Акрамя хаты, у якой нарадзіўся паэт, на тэрыторыі запаведніка размешчаны помнік песняру працы народнага мастака Беларусі Заіра Азгура, валуны з выбітымі на іх купалаўскімі радкамі, двухсотгадовыя дубы, старыя ліпы і вербы, сажалка, крыніца, свіран.
7 ліпеня ў Мінску адбудзецца ўскладанне кветак да помніка Я.Купалу ў парку, які носіць яго імя.
БелаПАН