7-гадовую школьніцу з Лагойшчыны аб’явілі ў рэспубліканскі вышук

Школьніца з Лагойскага раёна, якая знікла ў пятніцу, абвешчаная ў рэспубліканскі вышук. Нагадаем, 7-гадовая Іра Кужэльная 23 лістапада не вярнулася са школы дахаты.

Яе бачылі каля прыпынка ў вёсцы Беларучы. Спачатку пошукі дзяўчынкі вяліся ў Лагойскім раёне сіламі міліцыянтаў, вайскоўцаў і мясцовых жыхароў, выкарыстоўваўся верталёт. Цяпер яе пачнуць шукаць па ўсёй Беларусі.

Стала вядома, што апошні раз Іру бачылі з невядомым мужчынам, асобу якога пакуль не ўдалося вызначыць.

Інтэрфакс