8 верасня - Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў

Гэта свята адзначаецца з 1958 года паводле рашэння Міжнароднай арганізацыі журналістаў у памяць чэскага журналіста Юлія Фучыка, актыўнага дзеяча кампартыі. Арыштаваны гестапа ў 1942 годзе ў Празе, Фучык у турме напісаў сваю найбольш вядомую кнігу "Рэпартаж з-пад шыбеніцы". У 1945 кніга была апублікавана і потым перакладзена на больш чым 70 моваў свету. У 1943 годзе нацысты пакаралі чэскага журналіста смерцю.