Абама: Армія Егіпта мусіць забяспечыць мірны шлях пераменаў у краіне
Прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак паабяцаў сыйсці са сваёй пасады, але толькі пасля сканчэння тэрміну паўнамоцтваў — у верасні. Да таго часу ён паабяцаў "прыкладаць усе высілкі для мірнага пераходу ўлады". Таксама Мубарак заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. Тым часам удзельнікі масавай мірнай акцыі пратэсту ў Каіры, якая працягвалася і ўначы, патрабуюць неадкладнай адстаўкі Мубарака. Да найхутчэйшага правядзення новых выбараў заклікаў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Таксама Абама заявіў, што армія Егіпта мусіць забяспечыць мірны шлях пераменаў у краіне.