Абітурыенту могуць прапанаваць праспяваць гімн ці спытаць, хто прэм’ер
Еўрарадыё вырашыла даведацца, якія пытанні чакаюць абітурыентаў на сумоўі, абавязковым для тых, хто вырашыў вучыцца на журналіста, кіраўніка, юрыста, дыпламата ці мытніка.
Прадставіўшыся вучнем, які збіраецца паступаць у ВНУ, карэспандэнт Еўрарадыё патэлефанаваў у БДУ. У прыёмнай камісіі адказалі, што дакладных пытанняў няма, пытаюць усё, што прыйдзе да галавы.
ЕРБ: Ці ёсць спіс пытанняў, па якім трэба будзе размаўляць на сумоўі?
БДУ: Не можа быць такога спісу. Там пытаюць, што прыйдзе да галавы. Пытанні на агульнае развіццё.
ЕРБ: Я чуў, што ў мінулым годзе на журналістыцы прасілі назваць імёны рэдактараў дзяржаўных выданняў...
БДУ: Могуць спытаць, а могуць і не. Калі вы кімсьці дзесьці працуеце ці друкуецеся, могуць спытаць.
ЕРБ: Так?! Я вось друкуюся ў "Народнай волі". Гэта неяк можа паўплываць?
БДУ: Не ведаю (смяецца).
ЕРБ: А ці ёсць ільготы актывістам БРСМ? Таму што я і ў БРСМ уступіў.
БДУ: Спадзяюся, што гэта не будзе мінусам, — перасцераглі нашага карэспандэнта у прыёмнай камісіі БДУ.
У Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце, які ладзіць сумоўі па спецыяльнасцях кіравання, пацвердзілі, што камісія будзе правяраць узровень агульных ведаў абітурыента і схільнасць яго да абранай спецыяльнасці. У агульныя веды ў Мазыры ўваходзіць, напрыклад… дзяржаўны гімн.
Мазырскі педуніверсітэт: Могуць спытаць гімн. Таму што вы не можаце кіраваць, не ведаючы свайго гімну.
Пра палітычную сістэму краіны і склад беларускага ўрада могуць запытаць у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце:
"Трэба ведаць агульныя пытанні — напрыклад, хто ўваходзіць у склад беларускага ўрада. Што азначае герб".
На правазнаўчых спецыяльнасцях у Баранавіцкім дзяржуніверсітэце пытанні будуць задаваць працаўнікі праваахоўных органаў.
Баранавіцкі дзяржуніверсітэт: "Спытаюць, чаму вы абралі гэтую спецыяльнасць. Працаўнікі праваахоўных органаў, якія таксама прысутнічаюць на сумоўі, могуць задаць практычныя пытанні — што б вы зрабілі ў той ці іншай сітуацыі".
Нагадаем, запіс на сумоўі працягнецца да 31 сакавіка. А прайсці іх можна будзе напачатку красавіка.
Фота — Белорусские новости