Адкрылася персанальная выстава "Гарадскі пейзаж" мастака Ігара Сухарукава

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася персанальная выстава мастака Ігара Сухарукава.  На экспазіцыі паказаны 36 гарадскіх пейзажаў. Усе работы выкананы ў тэхніцы акварэль. Намаляваныя старажытныя вулачкі, кварталы і плошчы нагадваюць знаёмыя месцы Мінска.

Работы Ігара Сухарукава знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Славакіі і ЗША. Наведаць выставу "Гарадскі пейзаж" можна да 5 верасня.