Адкрылася выстава "Гонар нацыі. Знакамітыя габрэі — выхадцы з Беларусі"

Экспазіцыя "Гонар нацыі. Знакамітыя габрэі — выхадцы з Беларусі" адкрылася ў выстаўнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, паведамляе БелаПАН.
Яна распавядае пра 18 габрэяў, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і пакінулі яскравы след у гісторыі не толькі Ізраіля і Беларусі, але і ўсяго чалавецтва. Сярод іх — прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, мастакі Марк Шагал, Хаім Суцін, палітычныя лідэры, дзеячы навукі і мастацтва.

На выставе прадстаўленыя біяграфіі, дакументы, фатаграфіі. Яна будзе працаваць па 6 лістапада.