Адрамантаваць беларускія дарогі кітайцы не дапамогуць
Беларускія дарожнікі вядуць перамовы наконт атрымання кітайскіх крэдытаў. Але як паведаміў Еўрарадыё начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартаменту “Белаўтадар” Аляксандр Галаўнёў, нават калі гэтыя крэдыты нам дадуць, то пусціць іх на рамонт папсаваных маразамі і спёкай беларускіх дарог магчымасці не будзе.
Галаўнёў: “Усе замежныя інвестыцыі могуць накіроўвацца толькі на новае будаўніцтва. На рамонт і рэканструкцыю адсутнічае сусветная практыка прыцягнення замежных крэдытаў. Гэта выключна бюджэтнае пытанне. Зараз мы вядзем перамовы з кітайцамі, але гэта тычыцца выключна новага будаўніцтва. Рамонту гэта не тычыцца”.
Нагадаем, што сёлета з бюджэту на капітальны рамонт дарог выдзелена 146 мільярдаў рублёў. Яшчэ ў сакавіку ў размове з Еўрарадыё Галаўнёў лічыў патрэбным павялічыць гэтую суму разоў у пяць. Ці вярнуць дарожны фонд. Але ні першага, ні другога ўрад не робіць. Нягледзячы на тое, што з прапановай вярнуць дарожны фонд “Белаўтадар” звяртаўся ў Савет Міністраў неаднаразова.
Галаўнёў: “Толькі з 2010 года, у сувязі з увядзеннем новага Бюджэтнага кодэксу, дарожны фонд знік. Першы год мы працуем у такіх умовах. І адразу мяняць Бюджэтны кодэкс, напэўна, палітычна няправільна. І таму ў першы год нашы звароты проста ніхто не будзе разглядаць”.