Адразу тры пратаколы склалі на жанчыну, што кіравала аўтамабілем і скутэрам

Адразу тры пратаколы склалі нясвіжскія ДАІшнікі на парушальніцу Правілаў дарожнага руху. Жыхарка пасёлка Сноў (Нясвіжскі раён), кіруючы аўтамабілем, урэзалася ў агароджу мясцовага завода.  З месца здарэння яна ўцякла, а потым вярнулася туды на скутэры. Там яе і затрымалі. Пратаколы складзеныя па прычыне таго, што ў жанчыны няма дакументаў на права кіравання аўтамабілем, а таксама за тое, што яна пакінула месца аварыі і парушыла Правілы дарожнага руху.