Адвакаты затрыманых экс-кандыдатаў дамагаюцца змены меры стрымання
Заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска плануецца разгляд скаргаў адвакатаў былых кандыдатаў у прэзідэнты на змену затрыманым меры стрымання. Пра гэта сёння паведаміў БелаПАН адвакат Віталя Рымашэўскага Алег Працэнка.
Разгляд скаргі будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Як адзначыў адвакат, 10-дзённы тэрмін затрымання заканчваецца, і падабаронным павінны або выставіць абвінавачанне, або адпусціць, або змяніць меру стрымання.