АГП не атрымала адказу на свой зварот у справе вызвалення Лябедзькі
Нягледзячы на розныя звароты, на дадзены момант няма ніякай інфармацыі аб тым, ці выпусцяць Анатоля Лябедзьку пад падпіску аб невыяздзе. Аб гэтым "Ежедневнику" распавяла Аксана Крышчановіч, намеснік старшыні выканкама АГП. Што датычыцца калектыўнага звароту кіраўніцтва АГП, у якім Станіслаў Багданкевіч і Леў Марголін прасілі адпусціць Лябедзьку пад іх адказнасць, то і тут пакуль няма нічога пэўнага: "Была інфармацыя, што з пракуратуры гэты зварот адправілі ў ГУЎС", - сказала Кришчановіч.
Нагадаем, што раней за Анатоля Лябедзьку падчас сваёй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка прасіў і экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук.
Нагадаем, што раней за Анатоля Лябедзьку падчас сваёй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка прасіў і экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук.