Актор Майкл Дуглас выказаў салідарнасць з беларускай апазіцыяй
Майкл Дуглас: "Мы абавязаны выкарыстаць свабоду для таго, каб падтрымаць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару".
У Нью-Ёрку, на вечарыне салідарнасці з Беларуссю, арганізаванай Амерыканскім ПЭН-клубам у падтрымку Свабоднага тэатра, брытанскі драматург Том Стопард зачытаў ліст ад выдатнага амерыканскага акцёра Майкла Дугласа, піша кіраўнік Свабоднага тэатра Мікалай Халезін ў сваім блозе.
"Я — амерыканец, бо сям’я майго бацькі прыехала з Беларусі шукаць новае жыццё ў краіну Свабоды. Мы абавязаны выкарыстаць гэтую свабоду для таго, каб падтрымаць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару. Як акцёр, я рады падтрымаць Беларускі Свабодны тэатр, флагман мірнага пратэсту за справядлівасць і дэмакратыю ў краіне маіх продкаў. Майкл Дуглас".