Актывіста з Баранавічаў звольнілі з працы
Адміністрацыя Баранавіцкага вагоннага дэпо спыніла працоўны кантракт з актывістам руху “За свабоду” Рыгорам Грыкам, піша сайт Мілінкевіча.
Ён атрымаў пісьмовае паведамленне аб звальненні ў сувязі з заканчэннем кантракту.
Баранавіцкі актывіст Рыгор Грык мае папярэджанні аб непрацягванні з ім працоўнага кантракту ўжо ў трэці раз за апошнія два гады. Першы раз ён быў звольнены з Баранавіцкага баваўнянага камбіната пасля 17 гадоў сумленнай працы за тое, што прымаў удзел у выбарах ад апазіцыі ў Палату прадстаўнікоў.
Мясцовы актывіст удзельнічаў у выбарах у Баранавіцкі гарадскі Савет 25 красавіка 2010 года. У гэты час ён пісаў заявы і скаргі ў пракуратуру і cтаршыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, дакументальна паказваў, як Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная камісія займаецца фальсіфікацыяй мясцовых выбараў.