Аляксандр Ліннік паставіў два нацыянальныя рэкорды па лёгкай атлетыцы

На першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы, якое адбылося ў Магілёве, прадстаўнік Мінскай вобласці Аляксандр Ліннік паставіў два нацыянальныя рэкорды. У першы дзень спаборніцтваў спартовец паставіў новы нацыянальны рэкорд у бегу на дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі. Ён паказаў вынік — 7.96. На наступны дзень спрынтар перапісаў вышэйшае дасягненне і на дыстанцыі 200 метраў - 21.92.

У турніры прынялі ўдзел больш за 350 спартоўцаў 1991-1992 гадоў нараджэння. Медалі былі разыграныя ў асабістым і камандным заліках. У камандным заліку першае месца занялі спартоўцы Брэсцкай вобласці, на другім размясціліся прадстаўнікі Гродзенскай вобласці, а на трэцім — Магілёўскай.

БЕЛТА